У мікрараёне вуліцы Навагрудскай адкрыўся новы харчовы магазін – дыскаўнтар “Капеечка”.
Гэта другі падобны гандлёвы аб’ект на Дзятлаўшчыне.
Магазін кампактны, яго гандлёвая плошча складае 125 квадратных метраў. Тут мясцовыя жыхары змогуць набыць усе неабходныя для паўсядзённага жыцця прадукты. Гэта шырокі выбар малочных тавараў (пераважна беларускіх), мясных, крупы, кансервы, цукеркі, свежая агародніна і шмат чаго іншага. Прадстаўлена тут прадукцыя ўласнай вытворчасці “Капеечкі” – курыная раздзелка, выпечка і шпік.
Як адзначае кіраўніцтва магазіна, галоўныя адметнасці гандлёвай кропкі – гэта крокавая даступнасць ад дома і кошты – заўсёды па акцыі і на ўсе тавары. Калектыў “Капеечкі” склалі жыхары горада Дзятлава. Штат цалкам укамплектаваны.
– Кампанія вельмі ўхваляе кар’ерны рост. Таму невыпадкова дырэктарам дзятлаўскай “Капеечкі” стала Вольга Мазоль, якая пачынала працаваць у гэтай гандлёвай сетцы загадчыцай аддзела. Прадстаўнікі гандлёвай сеткі “Капеечка” запэўніваюць, што адкрыццё харчовых дыскаўнтараў на Дзятлаўшчыне прадоўжыцца.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup