Сельская гаспадарка. Расці, кукуруза, высокая!

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Правільны і своечасовы догляд  пасеваў кукурузы – адзін са складнікаў добрага ўраджаю і важнае звяно ў тэхналагічным ланцужку вырошчвання гэтай культуры.

У гаспадарках раёна цяпер займаюцца падкормкай. Як паведаміла дыспетчарская служба райсельгасупраўлення, на 23 чэрвеня падкормка кукурузы праведзена на 1279 гектарах (21%) пры заданні правесці гэты аграпрыём на плошчы 6130 гектараў. У сярэднім штодня гаспадаркі падкормліваюць расліны на плошчы 226 гектараў.

У КСУП “Слава працы” кукуруза займае 600 гектараў. Загадчык участка Іван Літвін, якога сустрэлі ва ўрочышчы пад сучаснай назвай “Вышка МТС”, расказаў, што палетак у 64 гектары тут даглядае Віктар Крупіца. Віктар Аляксеевіч – вопытны механізатар, адзін з лепшых працаўнікоў. А дапамагае яму ў гэтай справе цёзка – Віктар Шалесны.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup