Лета – час адпачынку.
Ва ўмовах цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі многія нашы землякі імкнуцца праводзіць выхадныя і водпускі на дачах. Аматарам такога адпачынку Следчы камітэт нагадвае пра меры бяспекі, неабходныя для захавання маёмасці на перыяд ад’езду. Трэба выбраць найбольш абароненыя месцы ў доме з моцнымі замкамі (камору, жылы пакой з дзвярамі, якія замыкаюцца) і менавіта там захоўваць каштоўныя рэчы.
Пры ад’ездзе на доўгі час, задумайцеся аб умацаванні дзвярных замкоў, замене навяснога замка, устаноўцы металічных рашотак на вокны, а таксама абсталяванні дачы ахоўнай сігналізацыяй.
Такія меры дапамогуць абараніць тое, што было вамі набыта за сумленна заробленыя грошы, і ваша маёмасць не трапіць у рукі зламыснікаў.
Арцём АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup