Чым жа жыве наша “Усмешка?”
Жыццё Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы насычанае, цікавае. Кожны дзень мае сваю назву, але бывае, што ў план уносяцца змяненні, дзеці атрымліваюць шмат прапаноў ад дарослых, і самі прапануюць новыя ідэі. З нецярпеннем чакаюць наступнага дня, каб атрымаць чарговае заданне ад анлайн- гульні “Эка+”, якую прапанавалі дзецям работнікі Дзятлаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Віртуальная экскурсія па Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь не пакінула выхаванцаў абыякавымі.
Кожны тыдзень праводзіцца акцыя “Дарога да помніка”, падчас якой цімураўцы і валанцёры прыбіраюць тэрыторыю каля помніка замлякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, на мясцовых могілках прыбіраюць месцы пахавання ахвяраў вайны – гэта сем’і Радзевічаў і Пархіновічаў.
Шмат станоўчых эмоцый атрымалі выхаванцы падчас гульні “Цветик- семицветик”, якая ладзілася ў Міжнародны дзень сяброў.
Экскурсія па родных мясцінах дазволіла хлопчыкам і дзяўчынкам па- новаму ўбачыць свой аграгарадок, тым больш, што праводзіў яе настаўнік гісторыі Яўген Віктаравіч Юшкевіч, які нарадзіўся і вырас у Раготне.
Выхаванцы лагера наведваюць гульнёвую пляцоўку “Карусель”.
Кожны дзень у лагеры заканчваецца агульным зборам, дзе падводзяцца вынікі дня, дзеці атрымліваюць узнагароды, якія заслужылі.
Наперадзе шмат цікавых справаў. Прадаўжаецца лета – самая вясёлая пара дзяцінства.
Надзея КАНЯВЕГА,
намеснік дырэктара Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup