З 22 чэрвеня наш летнік “Усмешка” прымаў удзел у раённай анлайн-гульні “Турляндзія”, якую арганізаваў Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства.
Заданні прапаноўваліся розныя. Самым запамінальным было – “Сцежкамі малой Радзімы”, дзе патрабавалася скласці маршрут экскурсіі па сваім населеным пункце. Хлопчыкі прыдумалі экскурсійны маршрут “Даведацца пра мінулае”, які расказвае пра некалькі гістарычных аб’ектаў ў горадptДзятлава. Гэта Сабор навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай, палац Радзівілаў, будынак Дзятлаўскага РАНС (былая сінагога), касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, тыповая гарадская забудова канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў. Маршрут быў адзначаны ў гугл-карце.
Не засталіся ў баку ад падзеяў і дзяўчынкі: выканалі серыю малюнкаў на асфальце “Мы малюем МІР”, прымеркаваных да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
Наступнае заданне прысвячалася сяброўству. Мы прагледзелі тэматычную відэастужку, згулялі ў камандныя гульні і знялі відэаролік “Разам весела крочыць па прасторах”, які выклалі на школьны сайт.
За тыдзень анлайн-гульні мы даведаліся, якія віды турызму бываюць, што неабходна пакласці ў рукзак, якіх звяроў варта баяцца ў лесе і шмат іншай карыснай інфармацыі.
Паліна КІЦУН,
выхаванка летніка “Усмешка” СШ № 1 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup