Сёння ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі.
Варта адзначыць, што дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску – хтосьці на месяц, іншыя на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункібяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета. І такіх людзей, дарэчы, на гэты раз было шмат. За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася каля 50 чалавек.
Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце — асноўная акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!
Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можагэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup