Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта накіраваў у суд для разгляду крымінальную справу па факце паўторнага на працягу года кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
Парушальнік, грамадзянін С., раней быў судзімы за аналагічнае злачынства. Транспартны сродак, на якім ён ехаў, падлягае ў даход дзяржавы. Такім чынам, на працягу года аматар спіртных напояў пазбавіўся двух транспартных сродкаў.
Следчы камітэт нагадвае жыхарам раёна аб наступствах супрацьпраўных паводзінаў на дарозе: за язду за рулём у стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку паўторную на працягу года, вінаваты будзе пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання, таксама парушальніку пагражае канфіскацыя транспартнага сродка і, як вынік, крымінальная адказнасць.
Андрэй ЛАЗУТА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup