Адпачынак без шкоды прыродзе

Важнае Да ведама грамадзян

У Беларусі надаецца асаблівая ўвага навядзенню парадку на зямлі, падрыхтоўцы месцаў адпачынку грамадзян, стварэнню ўмоваў для экалагічнага турызму, аматарскага рыбалоўства, а таксама стварэнню каштоўных экасістэмаў.

Міністэрствам прыроды і яго тэрытарыяльнымі органамі рэгулярна праводзяцца рэйды па кантролі за падтрыманнем у належным стане і ўладкаваннем месцаў адпачынку на водных аб’ектах. Уласнікам выдаюцца прадпісанні і рэкамендацыі па выпраўленні выяўленых парушэнняў і недахопаў.

І хоць у краіне з кожным годам павышаецца ўзровень экалагічнай культуры грамадзян, на жаль, сустракаюцца выпадкі безадказнага стаўлення да навакольнага асяроддзя.

Адпачываючы на прыродзе, выконвайце гэтыя нескладаныя правілы.

Адпачывайце ў спецыяльна абсталяваных месцах.

У час адпачынку на тэрыторыях, якія асабліва ахоўваюцца (нацыянальны парк, заказнік, запаведнік), прытрымлівайцеся рэжыму аховы і выкарыстання.

Паркуйце машыну ў прызначаным для гэтага месцы, не бліжэй як за 30 метраў ад берага любых вадаёмаў і рэк, мыццё машын у межах водаахоўных зонаў не дапускаецца.

Не парушайце жывое покрыва глебы, напрыклад, пратэктарамі шынаў.

Не раскладвайце вогнішчы ў забароненых месцах. Распальвайце вогнішча па правілах, а лепш выкарыстоўвайце мангал ці жароўню.

Не высякайце і не ламайце дрэвы! Прывозьце вугаль і дровы для вогнішча з сабою.

Не шкодзьце жывёлінам і раслінам: не разбурайце мурашнікі, гнёзды, норы і іншае жытло дзікіх жывёлін.

Прыбірайце за сабой смецце. У адваротным выпадку парушальнікаў чакае штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup