Чытаць кнігі карысна і пазнаваўча, а павышаць матывацыю да чытання шляхам стварэння рэкламных ролікаў-буктрэйлераў яшчэ і займальна.
Буктрэйлер «Трагедыя беларускага «Артэка» вучаніцы 7 класа Крысціны Юркевіч Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы заняў І месца ў Міжнародным конкурсе медыяпраектаў «Страна Читалия 2020» у намінацыі «Да 75-годдзя Вялікай Перамогі!». Кіраўнік праекта – настаўніца інфарматыкі, кіраўнік музейнага пакоя “Памяць” Кацярына Латушка.
Галоўнымі з 16 арганізатараў конкурса выступілі выдавецтва “Русское слово”, Дзіцячы цэнтр Музея Перамогі і Расійская дзяржаўная дзіцячая бібліятэка.
У 2020 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 1843 чалавекі, якія прадставілі больш за 860 медыяпраектаў. Карта конкурсу уключала больш за 30 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і 14 замежных дзяржаў, у тым ліку Венгрыя, Аўстрыя, Францыя, Грэцыя. Узрост удзельнікаў ад 4 да 85 гадоў.
А 9 мая па запрашэнні дзіцячага цэнтра Музея Перамогі ў асобе метадыста па музейна-адукацыйнай дзейнасці Р.А. Баева Крысціна прыняла ўдзел у анлайн-пасяджэнні дзіцячага грамадскага савета і дзіцячага экспертнага савета пры ўпаўнаважаным па правах дзіцяці ў горадзе Маскве.
У час пасяджэння ўдзельнікі павіншавалі адзін аднаго з Днём Вялікай Перамогі, а ў канцы прагаласавалі за рэалізацыю праекта «#ДетиЗаМир75».
Кацярына ЛАТУШКА,
настаўніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup