Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў віншуе вас са Святам працы – 1 Мая!
Гэты дзень стаў сімвалам яднання ўсіх працуючых незалежна ад прафесіі і пасады.
Для людзей старэйшага ўзросту Першамай па-ранейшаму ўвасабляе працоўную салідарнасць, для моладзі – вясновае абнаўленне і надзею на будучыню. Добрасумленная праца з’яўляецца асновай дабрабыту сям’і, грамадства, дзяржавы. Сёння вельмі важна захаваць добрыя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі, і выхаваць у нашых дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам – усім, хто добрасумленна працаваў на карысць нашай вялікай і малой радзімы і пайшоў на заслужаны адпачынак.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам поспехаў у справах, мірнай працы, светлага шчаслівага жыцця, моцнага здароўя, цудоўнага вясновага настрою і дабрабыту кожнаму дому!
Валерый МАКАРЧЫК,
старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафасюзаў