Па слядах любімых кніжак

Грамадства Свежыя навіны

Лета – выдатная пара для дзіцячага чытання, любімых кніг і часопісаў.

Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры прапануе сваім чытачам серыю кніг “Маленькі прафесар”, якая разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Кожная з іх у займальнай форме, даступнай мовай адкрывае дзіцяці дзіўны свет Беларусі: знаёміць з цікавымі фактамі беларускай гісторыі, літаратуры, прыродай, распавядае пра беларускія легенды, мясціны, нацыянальную кухню, знакамітых дзеячаў.

У серыі кніг “Аповяды дзеда Прыродазнаўцы” дзеці могуць знайсці адказы на шмат пытанняў.

Серыя кніг “Яны не павінны знікнуць” Сяргея і Галіны Трафімавых змяшчае

займальныя аповеды пра расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Зрабіце вандроўку па старонках цікавых кніг.

Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры