На Дзятлаўшчыне праходзіць акцыя “У адным страі радок і песня”

Важнае Культура і адпачынак

25 красавіка на Дзятлаўшчыне стартавала культурна-патрыятычная акцыя “У адным страі радок і песня”.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах нашага раёна і ў Цэнтры культуры горада Дзятлава. На парэцкай зямлі акцыю падтрымаў калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры. Добры настрой і свае лепшыя песні ў час канцэртна-забаўляльнай праграмы “Мір вашаму дому” мясцовым жыхарам падарылі Ганна Панько, Марына Варган, Ірына Бакшук.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: