Гісторыя вайны – у фотазонах і дыярамах

Важнае Культура і адпачынак

Банеры, сцягі, кветкі ля помнікаў і абеліскаў – напярэдадні Дня Перамогі, як заўсёды, з асаблівым настроем ажываюць вуліцы гарадоў, пасёлкаў і вёсак. Усё гаворыць аб тым, што свята ўжо блізка.

Цікавасць да вывучэння гісторыі ваенных гадоў сярод насельніцтва нашай краіны не згасае: людзі па-ранейшаму хочуць стаць удзельнікамі вялікага свята, дакрануцца да прадметаў гісторыі, сфатаграфаваць сябе, сваіх родных  і сяброў на іх фоне.

Выклікаюць у многіх цікавасць індывідуальныя прагулкі з наведваннем фотазон, дзе дарослыя і дзеці маюць магчымасць зрабіць прыгожыя фатаграфіі, сэлфі, відэаролікі.

Актыўны ўдзел у стварэнні дэкарацый фотазон, іх усталяванні прынялі работнікі культуры і адукацыі.

Фотазоны функцыянуюць ва ўсіх раённых установах культуры, Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

Крэатыўна падышлі да афармлення фотапрасторы і стварэння новых навучальных платформаў работнікі сферы адукацыі Дзятлаўшчыны. Тут з красавіка па май быў рэалізаваны раённы праект “Вялікая Айчынная вайна ў мадэлях і дыярамах”. Асаблівы акцэнт у стварэнні дыярам зроблены на малюнках подзвігаў байцоў і ваеннай тэхнікі ў розныя перыяды вайны. Установамі адукацыі створаны аб’ёмныя дыярамы, якія размясціліся ў гарадскіх і раённых школьных музеях. Навучэнцы на іх фоне могуць зрабіць сэлфі і фота.

Пасля дыярамы будуць выкарыстоўвацца на класных гадзінах, музейных уроках, уроках мужнасці.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: