Дапамога валанцёраў

Грамадства Свежыя навіны

У гэтым навучальным годзе я заканчваю Казлоўшчынскую сярэднюю школу.

Тры гады таму ўступіла ў валанцёрскі атрад «Нераўнадушнае сэрца».

У час эпідэміялагічнай сітуацыі адзінока пражываючыя асабліва маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Адзін з іх — Аляксандр Добыш, інвалід II групы. Штотыдзень рабяты з атрада наведваюць Аляксандра Іванавіча, прыносяць неабходныя прадукты. А галоўнае, што кожная сустрэча прыносіць яму цяпло і клопат.

І з таго часу, як я стала валанцёрам, маё жыццё напоўнілася рухам. У нашым свеце і так дастаткова зла, таму нам варта быць больш уважлівымі і добрымі ў адносінах адзін да аднаго, у адносінах да людзей, якія маюць патрэбу ў нас.

Валерыя Гушча,
навучэнка Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: