COVID-19: ведаць – значыць не дапусціць

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Інфекцыя COVID-19 – небяспечнае захворванне, якое можа працякаць як у форме лёгкай вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі, так і ў цяжкай форме.

Фактарамі рызыкі цяжкага цячэння захворвання з’яўляецца пажылы ўзрост, а таксама наяўнасць спадарожных захворванняў (цукровы дыябет, ішэмічная хвароба сэрца, артэрыяльная гіпертэнзія, хранічная абструкцыйная хвароба лёгкіх).

З мэтай прафілактыкі неабходна:

* пазбягаць кантактаў з людзьмі з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі, а таксама месцаў масавага знаходжання людзей, выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання (аднаразовыя медыцынскія маскі, рэспіратары);

* прытрымлівацца рэспіраторнага этыкету пры чханні або кашлі;

* не наведваць заапаркі, культурна-масавыя мерапрыемствы з прыцягненнем жывёлін, а таксама месцы, дзе ажыццяўляецца гандаль жывёлінамі, морапрадуктамі, птушкай;

* выконваць гігіену рук (з выкарыстаннем мыла і антысептычных сродкаў) , у тым ліку пасля наведвання месцаў масавага знаходжання людзей, ужываць толькі тэрмічна апрацаваныя прадукты жывёльнага паходжання, бутыляваную або тэрмічна апрацаваную ваду.

У выпадку з’яўлення сімптомаў магчымага інфекцыйнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, задышка) варта неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу ў арганізацыю аховы здароўя, мінімізаваць кантакты з людзьмі, выклікаць хуткую дапамогу.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: