Паважаныя настаўнікі, трэнеры, спартсмены, ветэраны і актывісты фізічнай культуры, спартыўныя аматары!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту! Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх прыхільнікаў спорту і здаровага ладу жыцця, незалежна ад узросту. Спорт нясе людзям здароўе, сілу, прыгажосць, загартоўвае характар, вучыць пераадольваць цяжкасці.
Наш горад славіцца сваімі спартыўнымі традыцыямі, якія сёння захоўваюць ветэраны спартыўнага руху і працягваюць школьнікі.
Мы ганарымся нашымі дасягненнямі! І сёння ёсць упэўненасць у тым, што спартыўны рух і надалей будзе мацнець і развівацца, а выхаванцы яшчэ не раз упэўнена заявяць пра сябе яркімі перамогамі на спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў фізічнай культуры і спорту адзначаны актывісты спартыўнага руху раёна. За ўвасабленне аўтарскіх праектаў Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны Уладзімір Ганчар, які ў 2019 годзе атрымаў з рук міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Хрустальны мяч за значны ўклад у развіццё масавага футбола на Дзятлаўшчыне.
За актыўны ўдзел у фізкультурна-масавых мерапрыемствах, вялікі асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення і прапаганду здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва Дзятлаўскага раёна Падзячныя лісты ўручаны: Аляксею Петрыкевічу, Дзянісу Трафімчыку, Дзмітрыю Абрамчыку.
Падзячныя лісты па выніках 2019 года таксама ўручаны ў намінацыях: “Лепшы трэнер” – Аляксандру Кучынскаму, “Лепшы выкладчык фізічнай культуры” – Сяргею Карнеліку і “Лепшы спартсмен-навучэнец” – Леаніду Герасімчыку.
У рамках спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў лідарамі сваіх груп адзначаны дзяржаўныя ўстановы адукацыі: СШ № 3 і СШ № 1 горада Дзятлава, Вензавецкі д/с-СШ, Жукоўшчынскі д/с-БШ.
Лідарамі сярод калектываў фізічнай культуры ў рамках раённага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў 2019 годзе з’яўляюцца: аддзел адукацыі Дзятлаўскага
райвыканкама, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, ТАА “Ізакам”, ААТ “Граніт-Агра”.
Клубы аматараў гульнявых відаў спорту па хакеі, футболе і валейболе ўдзячныя за падтрымку пры ўдзеле ў першынствах і чэмпіянатах Гродзенскай вобласці сваім спонсарам – ТАА “Ізакам”, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.
Мы з упэўненасцю і аптымізмам глядзім у заўтрашні дзень, сочым за выступленнямі нашых землякоў і ганарымся іх поспехамі.
Ад усёй душы шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабра, любові і радасці ў сем’ях, спартыўнага даўгалецця, аптымізму і новых перамог на спартыўных арэнах! Няхай любімыя заняткі спортам прыносяць толькі бадзёрасць духу і добры настрой.
Дзмітрый ЁДА,
галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup