Сёлета Беларусь адзначыць 75-годдзе Вялікай Перамогі.
Установы культуры Дзятлаўшчыны вітаюць знакавы юбілей новым сучасным праектам “Перамогу ў песнях і сэрцах захоўваем”.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка запрасіла дзятлаўчан падтрымаць новую ідэю актыўнымі праглядамі ў інтэрнэце.
“Набліжаецца май, а з ім і самае чаканае свята – Дзень Перамогі.
У сваю 75 гадавіну гэта падзея набывае асаблівую значнасць і каштоўнасць. Яна аб’ядноўвае ўсіх нас пачуццём гонару за доблесныя подзвігі продкаў, якія застануцца ў памяці нашчадкаў навечна” – адзначыла яна.
Арганізатарамі анлайн-праекта выступілі раённы Цэнтр культуры, Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, раённая бібліятэка і Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў. Культурныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілейнай даты, сёлета набылі новы фармат – віртуальны. Кожны, хто мае дома інэрнэт і крыху вольнага часу, зможа далучыцца да святочнага чэленджу. У сацыяльных сетках установаў культуры і на ютуб-канале “Культура дзятлаўшчыны” вы зможаце пабачыць святочныя музычныя паштоўкі, майстар-класы, тэматычныя відэаэкскурсіі і іншыя мерапрыемствы.
Арганізатары праекта абяцаюць гледачам штодзённыя абнаўленні, цікавы кантэкт і абавязковы святочны настрой.
Далучайцеся да святкавання Вялікай Перамогі і вы!
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup