У практыцы судовых экспертаў, у тым ліку і медэкспертаў, бывае шмат выпадкаў, цікавых для вузкага кола спецыялістаў і павучальных для абывацеля.
Па большасці крымінальных справаў, грамадзянскіх, гаспадарчых спрэчках, а таксама пры атрыманні цялесных пашкоджанняў устанавіць ісціну магчыма толькі пасля вердыкту эксперта.
Да прыкладу, менавіта экперты дапамагаюць вывесці на чыстую ваду зламыснікаў, якія ўчыняюць крымінальныя дзеянні і часам нават спрабуюць скінуць віну на кагосьці іншага. На Слонімшчыне і Дзятлаўшчыне судова-медыцынскія экспертызы выконвае начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертызаў Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Валянцін Міхайлавіч Скрыпко. Ён расказаў пра спецыфіку працы судмедэкспертаў, пра тое, па якія паслугі да іх можна звяртацца насельніцтву.
Заключэнне эксперта – вельмі важная крыніца доказу. З улікам яе, да прыкладу, следчы прымае рашэнне прад’яўляць грамадзяніну абвінавачванне ці не, а суддзя прызнае чалавека вінаватым ці апраўдвае.
Дарэчы, любы жадаючы можа прайсці медыцынскую экспертызу фізічнай асобы, не звяртаючыся ў праваахоўныя органы. У час правядзення экспертызы вызначаецца наяўнасць, характар і механізм атрымання цялесных пашкоджанняў, якія нанеслі чалавеку. Пасля правядзення гэтай працэдуры грамадзянін атрымлівае арыгінал заключэння экспертызы, у якім адлюстроўваюцца кароткія абставіны справы, даследчая частка і высновы. Такі дакумент чалавек захоўвае ў сябе і можа прад’явіць у любы праваахоўны орган Рэспублікі Беларусь без абмежавання тэрміну даўнасці.
Любы жадаючы, каму неабходна дапамога судова-медыцынскага эксперта на тэрыторыі Слонімскага і Дятлаўскага раёнаў, можа звярнуцца ў сектар судова-медыцынскіх экспертызаў на адрас: г. Слонім, вуліца Зялёная, 14. Графік работы: панядзелак – пятніца з 9 да 18 гадзін. Тэлефон для даведак 8-01563-2-79-02.
Валянцін СКРЫПКО,
начальнік аддзела медыцынскіх судовых экспертыз Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup