Галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак адказала на пытанні правілах самаізаляцыі грамадзян, як правільна карыстацца медыцынскімі маскамі.
Пытанне: каму неабходна прытрымлівацца рэжыму самаізаляцыі?
Адказ: гэта рэкамендавана для тых грамадзян, хто прыбыў на тэррыторыю Беларусі ў апошнія 14 дзён з эпідэміялагічна ненадзейнай краіны, на тэрыторыі якой зарэгістравана вялікая колькасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Самаізаляцыя таксама патрэбна тым, хто знаходзіўся ў магчымым кантакце з пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй.
Пытанне: як правільна прытрымлівацца рэжыму самаізаляцыі?
Адказ: заставайцеся дома на працягу 14 дзён. Не наведвайце месца вучобы або працы, а таксама крамы, кафэ і іншыя месцы масавага знаходжання людзей. Як мага менш кантактуйце з членамі сям’і, людзьмі пажылога ўзросту і тымі, хто мае хранічныя захворванні. Часцей мыйце рукі з мылам, праветрывайце памяшканне, праводзьце вільготную ўборку. Карыстайцеся насоўкамі або аднаразовымі сурвэткамі пры кашлі або чханні. Пры наведванні грамадскіх месцаў абавязкова надзявайце медыцынскую маску. Паклапаціцеся пра тое, каб у вас былі асобныя ручнікі, пасцельная бялізна і посуд. Старайцеся не дакранацца да паверхняў у кватэры без аднаразовай сурвэткі. Рэчы мыйце асобна ад рэчаў іншых членаў сям’і.
Пытанне: як правільна карыстацца медыцынскай маскай?
Адказ: перад надзяваннем маскі апрацуйце рукі антысептыкам або вымыйце іх з мылам. Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі, паднясіце да твару белым бокам унутр і зафіксуйце ў становішчы, калі нос і рот цалкам прыкрыты. Забяспечце шчыльнае прыляганне маскі да твару, надаўшы гнуткай палосцы патрэбную форму. Знімаць маску варта, утрымліваючы за завязкі ззаду. Не дакранайцеся да пярэдняй часткі. Пасля карыстання маскай вымыйце рукі з мылам або апрацуйце антысэптыкам.
Пытанне: якіх правіл трэба прытрымлівацца ў час выкарыстання маскі?
Адказ: карыстайцеся медыцынскай маскай не больш за дзве гадзіны і неадкладна замяніце яе, калі яна стане вільготнай (нават калі прайшло менш часу). Не карыстайцеся аднаразовымі маскамі паўторна. Шматразовыя маскі мыйце асобна, а пасля абавязкова прагладзьце іх гарачым прасам з абодвух бакоў. Абавязкова мыйце рукі з мылам ці апрацоўвайце іх антысептыкам пры любым дакрананні да маскі, нават калі яна ўжо знята.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup