У сакавіку адбыўся абласны этап Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Салют Перамогі-75!”.
У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” работа Карыны Нічыпар з Новаяльнянскай школы мастацтваў пад назвай “Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці” стала сярэбраным прызёрам.
На конкурс было прадстаўлена больш за 320 работ у намінацыях “Выяўленчае мастацтва” і “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”, у намінацыі “Мастацкая фатаграфія” – больш за 110 работ, у намінацыі “Анімацыйны фільм” – 5 работ. У дзіцячых работах адлюстраваны сучасны погляд на тэму Вялікай Перамогі, цікавыя творчыя знаходкі гарманічна спалучаюцца з традыцыйнымі тэхнікамі.
Па выніках абласнога этапу конкурсу былі адабраны 77 работ у чатырох намінацыях для ўдзелу ў заключным этапе.
Гэтыя работы прызнаны пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломамі Гродзенскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.
Віншуем Карыну Нічыпар і яе настаўніцу Алену Дзмітрыеўну Гайдук і жадаем далейшых поспехаў у заключным этапе рэспубліканскага конкурсу!
Наталля АВЯРЧУК
Фота работы прадастаўлена Новаяльнянскай дзіцячай школай мастацтваў