Пасяўная кампанія на Дзятлаўшчыне

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне працягваецца пасяўная кампанія.

 

Аграрыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна завяршылі работы па сяўбе  цукровых буракоў, алейнай рэдзькі.

Гэтымі днямі працягваюцца работы па сяўбе кукурузы, пасадцы бульбы.

Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, па стане на 29 красавіка пасеяна 2614 гектараў кукурузы (43 % да плана), бульба пасаджана на плошчы 160 гектараў (59 % да плана).

Адначасова вядзецца сяўба аднагадовых траў. Па стане на 29 красавіка ў гаспадарках раёна пасеяна 835 гектараў аднагадовых траў, што складае 105 % да плана. Падкормлена 5877 гектараў шматгадовых траў – 79 % да плана, 3822 гектары сенакосаў і пашаў (30 % да плана). Падсеяны шматгадовыя травы на плошчы 2508 гектараў (79 % да плана).

Пад вясновую сяўбу на палі раённых гаспадарак вывезена амаль 405 тон арганікі. Праводзіцца хімічная праполка азімых збожжавых і рапсу.

Добрасумленны працаўнік – трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Сяргей Белуш працуе ў гаспадарцы больш за 20 гадоў. Ранняй вясной мужчына задзейнічаны на зборы і адвозцы камянёў, крыху пазней прыступіць да падкошвання лугапашавых угоддзяў.  Цяпер жа дбайны працаўнік заняты на сяўбе кукурузы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup