У выніку вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў практычна заўсёды ўтвараецца лом і адходы чорных і каляровых металаў.
Кантрольна-праверачнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, нярэдка выяўляюцца факты парушэння арганізацыямі вобласці заканадаўства аб абыходжанні з чорнымі і каляровымі металамі. У тым ліку дапускаюцца парушэнні і пры захоўванні металалому.
Прадпрыемству варта зацвердзіць лакальны акт аб парадку збору, захоўвання і адгрузкі (здачы) металалому,а таксама прызначыць асобаў, адказных за гэтыя пытанні.Неабходна забяспечыць своечасовы ўлік і захаванасць лому і адходаў металаў у месцах іх захоўвання і на ўсіх этапах іх руху. Заканадаўствам прадугледжана неабходнасць абсталявання спецыяльных пляцовак для паасобнага захоўвання лому і адходаў чорных і каляровых металаў па класах, відах, групах або марках. Пры гэтым пляцоўкі павінны мець цвёрдае пакрыццё і пад’язныя шляхі, зручныя для манеўравання транспарту і правядзення пагрузачна-разгрузачных работ.
Тэрмін захоўвання лому не павінен перавышаць трох месяцаў з даты ўтварэння мінімальнай адгрузачнай партыі. У сувязі з гэтым вытворчую тэрыторыю належыць сістэматычна чысціць, а назапашаны металалом здаваць нарыхтоўчым арганізацыям.
У 2019 годзе Камітэтам складзены і разгледжаны 42 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях (за парушэнне парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі (закупкі) або рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў), і накладзены штрафы, як правіла, у мінімальным памеры.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup