Фотазона «Перамога!» да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў – важнейшая падзея ў сучаснай міравой гісторыі, найвялікшы подзвіг нашага народа.

Нас усіх аб’ядноўвае агульнае мінулае, і мы павінны быць годнымі подзвігу нашых бацькоў, дзедаў і прадзедаў у гады вайны.

Далучыцца да святкавання важнай даты можна па-рознаму. Галоўнае — аддаць даніну павагі пакаленню пераможцаў, успомніць, якім коштам здабытая свабода Радзімы. Дапамагаюць у гэтай місіі і сучасныя тэхналогіі, а таксама крэатыўнасць працоўных калектываў. У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе створана фотозона да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тут не толькі можна сфатаграфавацца, але і дакрануцца да гісторыі.

Запрашаем усіх жадаючых зрабіць фотаздымкі і пазнаёміцца з экспазіцыямі нашага школьнага музея.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара Хвінявіцкага дзіцячага садза-сярэдняй школы



Теги: