Федэрацыя прафасюзаў Беларусі стварыла страхавы фонд дапамогі медыкам.
Падрабязней пра дзейнасць гэтага фонду расказаў старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.
– Якія медработнікі могуць атрымаць матэрыяльную дапамогу?
– Федэрацыя прафсаюзаў прыступае да выплаты матэрыяльных кампенсацый работнікам арганізацый, якія знаходзіліся ў кантакце з інфіцыраванымі каранавірусам і самі захварэлі.
Фонд дапамогі створаны пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя, і ўсе галіновыя прафсаюзы салідарна пералічваюць у яго грашовыя сродкі. Работнікі медустановаў, якія захварэлі да пачатку працы фонду, таксама могуць разлічваць на матэрыяльную падтрымку з яго сродкаў.
– Што неабходна для атрымання дапамогі?
– Для гэтага дастаткова прадаставіць копію бальнічнага ліста і запыт ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя. Грашовыя сродкі будуць пералічаны максімальна аператыўна, не пазней за тры дні з моманту падачы дакументаў. Матэрыяльная дапамога складзе ад 600 да 5000 рублёў у залежнасці ад цяжару захворвання.
Камісія Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя штодня разглядае прадастаўленыя дакументы для вырашэння пытання аб аказанні дапамогі работнікам аховы здароўя–членам прафсаюза, якія звярнуліся па дапамогу.
– Як у Дзятлаўскім раёне падтрымліваюць работнікаў?
– Цяпер ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях нашага раёна створаны “касы ўзаемадапамогі”: прафструктуры ўсіх узроўняў адмовіліся ад не першарадных выдаткаў і перанакіруюць у іх усе вызваленыя сродкі для аказання матэрыяльнай дапамогі сваім членам прафсаюза, якія аказаліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, а таксама для набыцця ахоўных сродкаў.
Так, напрыклад, пярвічная прафсаюзная арганізацыя Дзятлаўскай раённай бальніцы пералічыла на рахунак самой арганізацыі грашовыя сродкі для набыцця ахоўнага адзення, антысептыкаў і іншых сродкаў, неабходных для абароны здароўя сваіх работнікаў. У Дзятлаўскім раённым аб’яднанні прафасаюзаў створаны фонд, з дапамогай якога будзе аказвацца дапамога арганізацыям, якія звярнуліся з хадайніцтвамі для набыцця сродкаў абароны, у якіх яны маюць патрэбу. Цяпер разглядаюцца хадайніцтвы ад дзвюх арганізацый. Кожная пярвічная прафсаюзная арганізацыя на сваім узроўні пры неабходнасці будзе выкарыстоўваць гэтыя сродкі на добрыя мэты.
– Хто яшчэ можа дапамагчы медыкам?
– Варта адзначыць, што пералічыць у гэты фонд сродкі можа кожны жадаючы. З гэтай мэтай адкрыты дабрачынны рахунак.
Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя. Адрас: 220126, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, к. 1414. УНН 100094874.
Дабрачынны рахунак № BY06 BLBB 3135 0100 0948 7400 1001 адкрыты ў Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» Па г. Мінску і Мінскай вобласці, код BLBBBY2X. Адкрыты на мэты: аказанне матэрыяльнай (спонсарскай) дапамогі членам прафсаюзаў, аказанне спонсарскай дапамогі арганізацыям аховы здароўя.
Аплата ў ЕРИП у любым банку: інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу, інфакіёску, банкамаце, касе і г.д. Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем: наяўных грашовых сродкаў, любых электронных грошай, банкаўскіх плацежных картак.
Для правядзення плацяжу неабходна:
- Выбраць:
— пункт “Сістэма “Разлік” (ЕРИП);
— дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні;
— прафсаюзы;
— прафсаюз аховы здароўя.
- Для аплаты ўвесці: прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка, дадаткова пры неабходнасці ўкажыце назву арганізацыі.
- Увесці суму плацяжу.
- Праверыць карэктнасць інфармацыі.
- Здзейсніць плацеж.
Святлана ГРЫШЫНА