Далучайцеся да дабрачыннай акцыі “Анёл у тваім сэрцы”

Важнае Да ведама грамадзян

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” інфармуе, што з 17 красавіка 2020 года ў рамках дабрачыннай акцыі “Анёл у тваім сэрцы” адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія па зборы сродкаў на лячэнне хворых дзяцей, набыццё дарагога абсталявання, прэпаратаў і пасляаперацыйнага медыцынскага догляду.

Жадаючыя прыняць удзел у акцыі могуць патэлефанаваць са стацыянарнага тэлефона на нумар 8-902-2141111. Паслуга платная. Кошт званка – 3 рублі.

Даведка

Дзятлаўскаму раённаму аддзяленню грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” ад таварыства з абмежаванай адказнасцю “Фармтэхналогія” паступілі ў якасці дабрачыннай дапамогі лекавыя прэпараты. Яны перададзены ў дзіцячы дом сямейнага тыпу горада Дзятлава, Дзятлаўскаму сацыяльна-педагагічнаму цэнтру і прыёмным сем’ям.

Акрамя гэтага, Дзятлаўскім раённым аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” набыты і перададзены дэзынфікуючыя сродкі для 28 устаноў адукацыі раёна, у тым ліку дзіцячаму дому сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца сем дзяцей-сірот і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

Алена ЧАЙКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага ГА “Беларускі дзіцячы фонд”