Музычнае кафэ “Вясенняе” у Раклевічах

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Стала ўжо добрай традыцыяй напярэдадні Міжнароднага жаночага дня на базе Раклевіцкага дома культуры арганізоўваць работу музычнага кафэ “Вясенняе”.

У танцавальнай зале запрошаных гасцей чакалі “салодкія столікі”, чароўная музыка і святочнае ўбранства. Навучэнцы і педагогі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы і супрацоўнікі дома культуры падрыхтавалі для ўдзельнікаў музычнага кафэ цудоўную канцэртную праграму. У адрас прысутных гучалі песні і вершы, якія падарылі ўсім святочны настрой.

Напрыканцы работы музычнага кафэ “Вясенняе” матулі і бабулі атрымалі памятныя сувеніры, якія падрыхтавалі навучэнцы.

Н. СОКАЛ,
настаўніца пачатковых класаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup