Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць.
Такі лейтматыў быў пакладзены у аснову сустрэчы навучэнцаў Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы з супрацоўнікам раённага ваеннага камісарыята Паўлам Аляксандравічам Бараноўскім.
Змястоўна і цікава апавядаў Павел Аляксандравіч аб буднях беларускай арміі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем слухалі, паглядзелі фільм аб ваеннай акадэміі Беларусі, пачулі адказы на свае пытанні. На памяць аб сустрэчы засталася агульная фатаграфія.
Надзея КАНЯВЕГА,
намеснік дырэктара Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup