Сёння сучасная сям’я шмат у чым адрозніваецца ад той, што была раней.
Апошнія дзесяцігоддзі сямейная сфера перажывае крызіс: гэта разбурэнне маральных уяўленняў аб сям’і і шлюбе; страта сямейных традыцый; страта традыцыйнага ўспрымання бацькоўства і дзяцінства.
Ці разумеюць сучасныя бацькі, што за маленькага чалавека трэба адказваць, і гэта не толькі накарміць і апрануць, але і навучыць яго чамусці добраму.
Часта можна назіраць, як дзіця двух гадоў, не адрываючыся, глядзіць мультфільмы ці тыкае пальчыкамі ў планшэт, пакуль мама занятая сваімі справамі. Так, спраў вельмі шмат, але што можа быць важней за вашае дзіця і час, праведзены з ім.
Або іншая сітуацыя: мама ці тата побач з дзіцём у гаджэтах. Цяпер праблема гаджэта – залежнасці сярод дзяцей і дарослых, з’яўляецца адной з самых вострых.
У многіх сем’ях знікае цеплыня, сардэчнасць, узрастае дэфіцыт стасункаў бацькоў з дзецьмі. Дзіця, якое недаатрымала бацькоўскай любові, часта вырастае нядобразычлівым, азлобленым, чэрствым да перажыванняў, а часам – замкнёным, празмерна сарамлівым.
Паважаныя бацькі, прысвяціце сваім дзецям хаця б 10 хвілін, пачытайце кнігу разам, пагуляйце. Колькі цікавага вакол нас, пакажыце гэта ім. Любіце сваё дзіця, выхоўвайце павагу да старэйшых, прывучайце да працы, развівайце дапытлівасць.
Усвядомце сваю адказнасць за лёс маленькага чалавека, прыміце яго не толькі сэрцам, але і розумам. Гэта прынясе карысць і дзецям, і бацькам.
Таццяна ГУБКО,
педагог сацыяльны ясляў-сада № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup