Саджаць лес – радасць і карысць

Грамадства Свежыя навіны

Зялёная фабрыка, зялёная планета, зялёны шчыт — як толькі не называюць лес…

І ў гэтых кароткіх, дакладных выразах непахіснае перакананне: лес — гэта выдатна! Лес — гэта голас нашай зямлі. Трэба толькі ўмець услухацца ў шум зялёных вяршыняў, і ён пра многае раскажа. Мудрыя людзі кажуць, што ўдзел у вясновай пасадцы дрэў прадастаўляе кожнаму з нас магчымасць пагаварыць з нашчадкамі, бо лес жыве доўгае жыццё. І праз гады хтосьці скажа “дзякуй” сённяшнім ўдзельнікам акцыі за зялёны цуд.

І гэта сапраўды так. Саджаць лес — радасць і карысць адначасова. Старшакласнікі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы напярэдадні Тыдня лесу вырашылі адгукнуцца на просьбу лясгаса і дапамагчы ў пасадцы лесу.

Перад пачаткам работы з удзельнікамі правялі гутарку аб захаванні правіл бяспекі працы пры пасадцы дрэў. Дзям’янавіцкае лясніцтва забяспечыла рабят не толькі неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, выдзеліла ўчастак, які мае патрэбу ў пасадцы лесу. Працавалі ўсе адказна: беражліва саджалі маладыя дрэўцы, з упэўненасцю: правільна пасадзіш – атрымаеш добры вынік. Карысная праца на свежым паветры падаравала пазітыўныя эмоцыі і магчымасць ўласнаручна зрабіць добрую справу. Кожна пасаджанае дрэва – гэта магчымасць адрадзіць лес, узнавіць яго багацці.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup