Пры Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы працуе аматарскае аб’яднанне ”Здравушка”.
Тут праводзяцца мерапрыемствы па здаровым ладзе жыцця, прафілактыцы ВІЧ–інфекцыі, курэнні, наркаманіі. У склад аб’яднання ўваходзяць актыўныя чытачы бібліятэкі, якія любяць чытаць і прывучаюць сваіх дзяцей да чытання кніг, вядуць здаровы лад жыцця. Пасяджэнні праходзяць адзін раз у месяц. Гэта ўрокі здароўя, гадзіны цікавых ведаў, бібліяздраўніца, часы карысных парадаў. На мерапрыемствах бібліятэкар расказвае ўдзельнікам, як берагчы сваё здароўе, што такое рэжым працы і адпачынку, што значыць быць здаровым і як правільна харчавацца.
Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup