Да Дня праваслаўнай кнігі ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Сустрэча з Вечнай кнігай”, на якое быў запрошаны настаяцель Храма Прысвятой Багародзіцы айцец Сергій.
Ён пазнаёміў дзяцей з гісторыяй стварэння Бібліі, адзначыў, што чытанне праваслаўных кніг – гэта аснова ўсяго, што гэта самыя мудрыя настаўнікі жыцця, і перадаў у дар бібліятэцы праваслаўныя кнігі.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з асветнікамі, прапаведнікамі хрысціянства Кірылам і Мяфодзіем. Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе прыказак пра кнігу, паглядзелі павучальны праваслаўны мультфільм “Самая звычайная гісторыя”. У бібліятэцы таксама была аформлена выстава праваслаўных кніг для дарослых і для дзяцей.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup