Калі захварэлі – заставайцеся дома

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Загадчыца Дзятлаўскай паліклінікі Алена Куцко адказала на пытанні наконт таго, што рабіць, калі вы выявілі ў сябе захворванне, і як пацыенту з хранічным захворваннем атрымаць рэцэпт на лекавыя сродкі без наведвання ўстановаў аховы здароўя.

Пытанне: якія сімптомы могуць быць нагодай звярнуцца да доктара?

Адказ: гэта павышэнне тэмпературы, кашаль, абцяжаранае дыханне, насмарк і іншыя сімптомы вострых рэспіраторных захворванняў, асабліва калі за некаторы час да гэтага вы вярнуліся з краіны з вялікай колькасцю зарэгістраваных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

Пытанне: як варта дзейнічаць у такой сітуацыі?

Адказ: абавязкова заставайцеся дома. Патэлефануйце ў рэгістратуру ўстановы аховы здароўя па месцы жыхарства ці месцы знаходжання, раскажыце пра сімптомы, якія вас непакояць, пакіньце кантакты і выконвайце ўказанні медыцынскіх работнікаў.

Пытанне: што, калі я хачу здаць аналізы або прайсці іншыя медыцынскія даследаванні?

Адказ: дыспансерызацыю, рэабілітацыю, планавыя і інструментальныя даследаванні ў планавым парадку, а таксама электракардыяграму і наведванне працэдурнага кабінета варта часова адкласці.

Пытанне: што рабіць пацыентам з хранічнымі захворваннямі, якія маюць патрэбу ў рэцэптах на лекі?

Адказ: калі гэтыя лекі ўжо прызначаліся доктарам раней, дастаткова патэлефанаваць у рэгістратуру, каб дамовіцца з медыцынскім работнікам аб выпісцы і дастаўцы рэцэптаў на дом. Гэта ж тычыцца пацыентаў, старэйшых за 60 гадоў, якія маюць патрэбу ў аглядзе доктара ў сувязі з пагаршэннем самаадчування ‒ патэлефануйце ў рэгістратуру, каб дамовіцца наконт візіту доктара на дом. Усе гэтыя меры закліканы абараніць вас і іншых людзей ад магчымага заражэння і распаўсюджвання COVID-19.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup