Адной з прычын узнікнення пажараў у жылых дамах можа стаць няспраўны стан электраправодкі і электрапрыбораў, іх няправільная эксплуатацыя.
Часта ў адну разетку праз трайнік падключаецца адначасова некалькі прыбораў, што недапусціма: гэта садзейнічае хуткаму высыханню ізаляцыі праводкі, яна трэскаецца, асыпаецца. Адсюль – кароткае замыканне і пажар.
Уключаны электралямпы выдзяляюць шмат цяпла і іх шкляныя колбы моцна награваюцца, таму нельга накрываць лямпы паперай, матэрыялам і іншымі лёгка ўзгаральнымі матэрыяламі.
Цяпер вялікае прымяненне атрымалі ўстройствы ахоўнага адключэння. Яны служаць для прадухілення пажараў, якія ўзнікаюць у выніку пашкоджання ізаляцыі правадоў, а таксама для абароны ад паражэння электрычным токам пры дакрананні да адкрытых праводзячых частак элетраабсталявання.
Пры неабходнасці рамонту або выпраўлення электраправодкі неабходна запрашаць электраманцёра спецыялізаванай арганізацыі.
Пры ўзнікненні пажараў у памяшканні ў выніку замыкання правадоў у электраправодках або няспраўнасці электрапрыбораў неабходна неадкладна адключыць уводнае ўстройства і адначасова выклікаць пажарную каманду. Калі ачаг пажару не адключаны ад сеткі, то тушыць пажар можна толькі пяском, вуглекіслотнымі або парашковымі вогнетушыцелямі.
Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергагазінспекцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup