Аб правядзенні высвятлення меркавання грамадзян па пытанні змянення мяжы вёскі Курпешы Дзятлаўскага сельсавета.
Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт праводзіць высвятленне меркавання грамадзян на працягу аднаго месяца з 25 сакавіка па 25 красавіка 2020 года па пытанні змены мяжы вёскі Курпешы ў сувязі з уключэннем зямельнага ўчастка, на якім размешчаны жылы дом № 30, у мяжу дадзенага сельскага населенага пункта.
Выказаць сваё меркаванне могуць усе грамадзяне, якія жывуць у вёсцы Курпешы, па сродках паштовай або тэлефоннай сувязі на адрас арганізатара грамадскага абмеркавання (231471, г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 або па тэлефонах: 2-16-39, 2-15-39).
Дзятлаўскі сельвыканкам