Бяспека ў час пасяўной кампаніі

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму, а таксама забеспячэння бяспечных умоваў працы работнікаў пры правядзенні вясновай пасяўной кампаніі неабходна:

— кіраўнікам арганізацый АПК узмацніць кантроль за выкананнем службовымі асобамі і работнікамі абавязкаў, вызначаных заканадаўствам;

— кіраўнікам падраздзяленняў неабходна мець інструкцыі па ахове працы ўсіх прафесій і па ўсіх відах работ, а таксама пералік гэтых інструкцый павінен быць зацверджаны кіраўніком або яго намеснікам;

— правесці дадатковае навучанне, пазапланавыя інструктажы па ахове працы з работнікамі, якія працуюць на вясновых палявых работах;

— да працы на машынах, механізмах і абсталяванні дапускаць работнікаў, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, прайшлі медыцынскі агляд, навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з заканадаўчымі нормамі;

— не дапускаць да эксплуатацыі трактары, сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, а таксама не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд. Не дапускаць да эксплуатацыі тэхніку без медыцынскай аптэчкі, знака аварыйнага прыпынку, супрацьадкатных упораў і сродкаў для тушэння пажару;

— перавозіць работнікаў можна толькі на спецыяльна абсталяваных машынах;

— работы з выкарыстаннем аграхімікатаў выконваць пад кіраўніцтвам агранома або спецыяліста па абароне раслін з захаваннем патрабаванняў адпаведных заканадаўчых актаў;

— для тых, хто працуе ў палявых умовах, неабходна абсталяваць месцы для кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы;

— не дапускацьда работы тых, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, хто не прайшоў інструктаж, праверку ведаў па ахове працы, не выкарыстоўвае сродкі індывідуальнай абароны, якія забяспечваюць бяспеку працы;

— неадкладна спыняць работы ў выпадку ўзнікнення пагрозы жыццю і здароўю працаўнікоў.

Ігар СТРОМСКІ,
начальнік Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup