Аўтаўладальніку на заметку

Важнае Грамадства

Да работнікаў Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” аўтаўладальнікі часта звяртаюцца з пытаннямі.

Пытанне: ці можна прайсці тэхагляд на шэсць месяцаў, аплаціўшы дарожны падатак за гэты час?

Адказ: тэрмін дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху, які выдаецца ў дачыненні да фізічных асобаў, усталёўваецца пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, тэрмін дзеяння гэтага дакумента не можа быць зменены аўтаўладальнікам. У адпаведнасці з пунктам 1.69 артыкула 284 Падатковага кодэкса РБ аб’ектам абкладання дзяржаўнай пошлінай з’яўляецца выдача дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху.

Пытанне: ці патрэбна медыцынская даведка для праходжання тэхнічнага абслугоўвання?

Адказ: для атрымання дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху фізічнай асобай медыцынскую даведку аб стане здароўя прад’яўляць не патрабуецца, за выключэннем выпадкаў устанаўлення льгот па выплаце дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху і выпадку, названага раней. Для атрымання дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, да ўнясення змяненняў у заканадаўства, прад’яўляць медыцынскую даведку аб стане здароўя неабходна.

Пытанне: ці абавязаны прад’яўляць медыцынскую даведку пры афармленні для правядзення кантрольна-дыягнастычных работ, а таксама для атрымання доступу да ўдзелу ў дарожным руху пры наяўнасці ў маім вадзіцельскім пасведчанні адзнакі аб тым, што дадзенае вадзіцельскае пасведчанне без дзеючай медыцынскай даведкі несапраўднае?

Адказ: так, абавязаны.

Пытанне: ці можна прайсці тэхагляд на зімовай гуме летам?

Адказ: можна.

Алег УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup