Традыцыйна 14 сакавіка ў Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе праходзіць турнір па валейболе, прысвечаны памяці былога настаўніка фізічнай культуры і здароўя Вікенція Вікенцьевіча Ціхановіча.
Адкрылі мерапрыемства першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Аксана Роўба. У прывітальным слове госці турніра адзначылі, што Вікенцій Вікенцьевіч Ціхановіч быў не проста настаўнікам фізкультуры, а перш за ўсё – настаўнікам, які прывіваў сваім вучням любоў да спорту, да здаровага ладу жыцця. Вікенцій Вікенцьевіч вучыў дзяцей не толькі дамагацца пастаўленых мэт у спартыўных спаборніцтвах, але і быць адказнымі, сумленнымі, справядлівымі, умець адказваць за свае словы і ўчынкі. За гэта яго любілі дзеці, паважалі калегі і бацькі.
Сёлета ў турніры прынялі ўдзел тры каманды: КСУП “Вензавец”, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа. У выніку складанай і напружанай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца – у каманды ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, другое – заваявала каманда Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе – КСУП “Вензавец”. Каманды былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі.
Аксана РОЎБА,
старшыня прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы