26 лютага прайшло пасяджэнне Савета аддзела адукацыі райвыканкама, на якім падведзены вынікі працы за мінулы год.
На пачатку мерапрыемства начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус і старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі Станіслаў Фабішэўскі выканалі прыемнае даручэнне: ад імя педагагічнага калектыву раёна павіншавалі з юбілеем, уручылі ўзнагароду і кветкі дырэктару Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы Ганне Рыгораўне Гаўрош.
Надалей прысутным была прапанавана інфармацыя аб выніках работы аддзела і ўстановаў адукацыі раёна ў 2019 годзе і задачах на 2020 год.
У сваім выступленні начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус, у прыватнасці, зазначыла:
– У 2019 годзе аддзел і ўстановы адукацыі раёна паслядоўна ажыццяўлялі работу па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі. Забяспечаны сістэмны падыход у рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка” і выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Асноўныя намаганні былі скіраваны на забеспячэнне якаснай даступнай адукацыі, максімальнай карыснай занятасці непаўналетніх, аптымізацыю расходаў у галіне, фарміраванне здароўезберагальнай якасці адукацыйнага працэсу, рэалізацыю мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы.
Наталля Белаус падрабязна спынілася на прыемных набытках 2019 года: гэта шматлікія дыпломы, граматы, прызы за перамогі ў алімпіядах, конкурсах, за лепшыя даследчыя работы і распрацоўкі, удзел у разнастайных мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
Быў прапанаваны аналіз паказчыкаў навучання і іх выканання па ўсіх установах адукацыі раёна, акрэслены праблемы, агучаны задачы, якія стаяць перад адукацыяй раёна на 2020 год.
На пасяджэнні былі падведены вынікі раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстановаў адукацыі.
Сярод установаў дашкольнай адукацыі першае месца прысуджана Гезгалаўскаму яслям-саду, другое – дашкольнаму цэнтру развіцця дзіцяці № 2, трэцяе – яслям-саду № 1 горада Дзятлава.
Сярод вучэбна-педагагічных комплексаў пераможцам прызнаны Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, другое месца прысуджана Жукоўшчынскаму, трэцяе – Раклевіцкаму дзіцячаму саду-базавай школе.
Сярод установаў агульнай сярэдняй адукацыі першае месца прысуджана гімназіі № 1 горада Дзятлава, другое месца – Новаяльнянскай СШ, трэцяе – Дварэцкай СШ.
Сярод установаў дадатковай адукацыі пераможцам конкурсу прызнаны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.
Вынікі пасядджэння Савета аддзела адукацыі райвыканкама падвёў намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Кухарэвіч.
Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup