23 лютага адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень віншуюць усіх, хто абараняў і працягвае абараняць спакой жыхароў нашай краіны. Я звярнулася да прадстаўніц арганізацый Дзятлава, каб запытацца: што яны жадаюць абаронцам?
Наталля Юрэня, валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ:
‒ Віншую вас з самым патрыятычным святам! Жадаю, каб у вас і ў вашых сем’яў заўсёды было мірнае неба над галавой. Заставайцеся такімі ж мудрымі, справядлівымі і адважнымі, а таксама вучыце гэтаму сваіх дзяцей.
Няхай здароўе ніколі не падводзіць, а ў вашым доме заўсёды будуць спакой, любоў і ўтульнасць.
Марта Мілаш, інспектар Дзятлаўскага РАНС:
‒ Памятайце, што вы ‒ наш гонар і абарона. Жадаю не здаваць пазіцый і заставацца ўпэўненымі ў сваіх сілах і рашэннях, быць мужнымі, рашучымі, смелымі і адважнымі. Каб усе нарматывы жыцця вы здавалі “на ўра”, а таксама былі любімымі, жаданымі і сапраўднымі гаспадарамі свайго лёсу.
Вольга Цюшляева, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея:
‒ Віншую ўсіх абаронцаў са святам. Жадаю моцнага здароўя, поспехаў і шчасця. Няхай вас па жыцці акружаюць фінансавы дабрабыт і стабільнасць.
Спакою вам і вашым сем’ям, жадаю, каб у вас усё было добра. Заставайцеся тымі, на каго можна разлічваць і каму можна даверыцца ў цяжкай сітуацыі.
Вольга Бойка, дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі:
‒ Жадаю заставацца такімі ж моцнымі, мудрымі і адважнымі абаронцамі не толькі краіны, але і сваіх сем’яў, ідэяў і мэтаў. Прытрымлівайцеся імкненняў і жыццёвых прынцыпаў, беражыце здароўе. Няхай на жыццёвым шляху ў вас будзе мноства магчымасцяў, каб мець
усё, што вы толькі пажадаеце.
Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа:
‒ Жадаю дастойных і ўпэўненых учынкаў, заснаваных на мудрых рашэннях. Будзьце вернымі сваёй Радзіме, сям’і і блізкім вам людзям. Працуйце на карысць краіны і памятайце, што мы ганарымся вамі.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup