У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў збор піянерскай дружыны імя Валянціна Сцяпанавіча Біцько “Дарога, па якой ішло юнацтва”, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.
У рамках збору навучэнцы яшчэ раз успомнілі хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін свету, якія змагаліся і паміралі за свабоду. Піянеры дружыны прынялі ўдзел у квэст-гульні “Засталіся юнымі навекі”, дзе праявілі сваю кемлівасць і знаходлівасць, веды аб піянерах-героях Вялікай Айчыннай вайны. Пасля прагляду відэароліка “Дзеці — героі Вялікай Айчыннай вайны” навучэнцы праходзілі місіі (маршруты), якія складалісяа з легенд, іх трэба было праходзіць паслядоўна. На кантрольных кропках піянераў сустракалі “менеджары” (старшакласнікі) для выстаўлення адзнак аб праходжанні камандамі місій. Перамог піянерскі атрад 6 класа, які за найменшы час прайшоў маршрут ад пачатку да канца.
У час правядзення збору піянерскай дружыны піянеры яшчэ раз пераканаліся, што нельга перамагчы і зламаць народы, чые дзеці паўстаюць і змагаюцца нароўне з дарослымі.
Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup