У Дварэцкай школе прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі.

На сустрэчу сабраліся людзі розных пакаленняў з Беларусі і блізкага замежжа. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце і месцы пражывання, агульнае для іх тое, што яны – выпускнікі Дварэцкай сярэдняй школы. Са сцэны актавай залы гучалі словы падзякі настаўнікам, якія аддавалі ім свае веды, вучылі іх правільна разважаць, далі першы ўрок на ўсё далейшае  жыццё. Арганізатары сустрэчы – вучні 9-11 класаў, – падрыхтавалі для гасцей цікавыя пытанні, сцэнкі, песні ў цесным супрацоўніцтве з работнікамі Дварэцкага дома культуры. Мерапрыемства прайшло ў вельмі шчырай атмасферы і надоўга ўвойдзе ў сэрца кожнаму яго ўдзельніку.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup