У Вензавецкім-дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Вучням было прапанавана шмат цікавых мерапрыемстваў : флаер-фэст “У любімай мове, роднай наскай, Ах, якія словы…”, інтэлектуальныя гульні “Лінгвістычны турнір” і “Скарбонка роднай мовы”, конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, выстава “Дзятлаўшчына – цудоўная кветка вянка Беларусі”, літаратурная гульня-падарожжа на лепшага знаўцу беларускай літаратуры, онлайн-гульня “Я люблю беларускую мову”.
Самай значнай і цікавай падзеяй стала святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы, у якім прымалі ўдзел і выхаванцы дзіцячага сада, і навучэнцы школы, і ўсе работнікі ўстановы. На працягу дня праводзілася акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, на кожным перапынку пад музычнае суправаджэнне беларускіх песень праходзіў конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных роднай мове. Незвычайным і запамінальным завяршэннем гэтага святочнага дня стала напісанне агульнанацыянальнага дыктанта “Праўда-памяць”, у якім прынялі ўдзел 35 навучэнцаў 9-11 класаў і работнікаў школы.
Каманда “Мовазнаўцы” ў складзе 10 вучняў 8-11 класаў прыняла ўдзел у квэст-гульні “Мы любім родную мову”, у якой заняла ІІ месца.
На агульнашкольнай лінейцы падвялі вынікі правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры, на якой 19 навучэнцаў установы атрымалі сертыфікаты на атрыманне выдатных і добрых адзнак па беларускай мове або літаратуры.
Наталля БЛОЦКАЯ,
настаўніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup