Сярэдняя школа № 1 прымала гасцей

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава ў 2020 годзе святкуе свой 55-гадовы юбілей.

1 лютага па добрай традыцыі яна расчыніла свае дзверы для сваіх выпускнікоў і педагогаў, зараз ужо ветэранаў педагагічнай працы. Для самых спартыўных прайшла таварысцкая сустрэча па валейболе паміж навучэнцамі і выпускнікамі. А ўвечары былыя школьнікі на паўтары гадзіны акунуліся ў гады юнацтва, успаміналі смешныя моманты і раскрывалі таямніцы свайго школьнага жыцця, нават паспрабавалі здаць ЦТ. А самыя творчыя выпускнікі, В. Кончык, Н. Крывулька, К. Залеўская, М. Сайчык, А. Глушкевіч, без якіх у свой час не абыходзіўся ні адзін школьны канцэрт, павіншавалі прысутных песнямі. Не абышлося ў гэты вечар і без сюрпрызаў. Выпускнікі-юбіляры, якія скончылі школу 25 гадоў таму, падарылі школьнаму музею сувенірнае фота, на якім адлюстравана наша ўстанова ў яе першародным выглядзе, з Дзюймовачкай у школьным двары. За што ім вялікае дзякуй. Вось у такой цёплай сямейнай атмасферы прайшоў вечар школьных сяброў. Свята скончылася, але спадзяюся, што ўспаміны пра школу будуць і надалей саграваць нашы душы і дарыць неспадзяваную ўсмешку.

Іна ДЗЕДАВА,
настаўніца сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup