Саступі дарогу пешаходу

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, якія звязаны з парушэннямі вадзіцелямі транспартных сродкаў правілаў праезду пешаходных пераходаў.

Доўжыцца ён будзе да 31 сакавіка. Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца ўзмацненне дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, якія звязаны з правіламі праезду пешаходных пераходаў. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 46 такіх здарэнняў, у якіх 2 чалавекі загінулі і 44 атрымалі раненні.

За непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходу (пешаходам) на пешаходным пераходзе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад адной да пяці базавых велічыняў. Калі вадзіцель учыніў аналагічнае правапарушэнне паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага пакарання, то яго чакае штраф ад двух да васьмі базавых велічыняў.

Аляксандр КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup