Пад такой назвай напрыканцы 2019 года праходзіў прафсаюзны конкурс відэаролікаў.
Умовы яго былі нескладаныя: расказаць пра свае мары, задумкі, спадзяванні.
Сям’я Макарчыкаў з Наваельні вырашыла паўдзельнічаць у ім. І паспяхова: іх невялічкі сюжэт увайшоў у лік лепшых відэаролікаў. Таму днямі шматдзетную сям’ю наведаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, перадаў ад прафсаюзнага Дзеда Мароза сувеніры і цукеркі.
Варта зазначыць, што сям’я Ігара і Вольгі Макарчыкаў вельмі актыўная. Разам з дзецьмі – Алёшам, Жэнем, Соняй – удзельнічалі і двойчы перамагалі ў раённым конкурсе “Сям’ я года”. Паспяхова выступалі на абласным этапе.
Яднае усіх сямейнікаў прахільнасць да спорту, актыўнага адпачынку, падарожжаў. А некаторыя мары пра вандроўкі ўжо здзейсніліся. Мама Вольга вельмі хацела пабыць на Фуджэйры, і на пачатку гэтага года з дапамогай родных вандроўка ажыццявілася.
А вось самая вялікая мара шматдзетнай сям’і – займець свой вялікі дом, каб было шмат месца для дзіцячых гульняў, дзе можна было б усталяваць надзіманы басейн, дзе вольна пачуваў бы сябе і іх чацвераногі сябар. І мне здаецца, што Макарчыкі праз які час і яе ажыццявяць, бо іх мары, сапраўды, здзяйсняюцца.
Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup