Першакласнікі Дварэцкай сярэдняй школы паўдзельнічалі ў спартландыі

Свежыя навіны Спорт і турызм

Вельмі часта ўспамінаюцца словы: “Усе мы родам з дзяцінства…”.

Кожны з нас быў калісьці маленькім, вучыўся хадзіць, гаварыць, наведваў дзіцячы садок. Але з часам многае забываецца і застаюцца толькі яркія ўспаміны, якія ўзнікаюць у нашай памяці.

Першакласнікі Дварэцкай сярэдняй школы сустрэліся са сваімі сябрамі з дзіцячага садка і паўдзельнічалі ў сумеснай спартландыі. Для іх было вельмі хвалююча зноў аказацца тут у якасці гасцей. Перамагло сяброўства, а дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Л.ГАНЧАР,
настаўніца пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup