У праваслаўных вернікаў – седміца сырная, час, які папярэднічае Вялікаму посту.
Таму ў прыходзе дзятлаўскага храма адбылося масленічнае частаванне.
Святар Іаан Кісель запрасіў прыхаджан на чаяванне з блінамі, сырнікамі, абаранкамі і печывам. На пляцоўцы каля новага храма былі ўсталяваны палаткі, накрыты столікі з пачастункамі. Сёстры міласэрнасці прапаноўвалі дзецям і дарослым блінцы з варэннем і гарачым чаем, настоеным на духмяных травах.
Усіх сагрэла не толькі агульнае чаяванне ў сцюдзёнае лютаўскае надвор’е, але і прыемная, святочная абстаноўка. Дзеці з нядзельнай школы віталі вернікаў рознакаляровымі шарамі, дзяліліся імі з іншымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якіх бацькі прывялі на нядзельную службу.
Святар Іаан выказаў спадзяванне, што агульнае масленічнае частаванне стане традыцыйным, а вернікі правядуць час падрыхтоўкі да Вялікага посту ў прыемным настроі, з малітвай, з дабрымі думкамі і дзеямі.
Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup