Сёлета адзначае свой 80-гадовы юбілей Дзятлаўскі раён.
Да гэтай знамянальнай даты ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы аформлена тэматычная паліца “Гэта зямля твая і мая”. Прайшла прэзентацыя “З Днём нараджэння, любы раён!”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы пра архітэктурныя помнікі і памятныя мясціны Дзятлаўскага раёна. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй яго ўтварэння.
Застаецца пажадаць раёну далейшага росквіту, а яго жыхарам – здароўя, дабрабыту і гонару за наш прыгожы край!
Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар Раготнаўскай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup