Пакінуўшы сцены роднай школы, выпускнікі разышліся рознымі дарогамі, але ў суботні лютаўскі вечар іх аб’ядноўвае адно: яны аднакласнікі, у іх агульнае школьнае дзяцінства і агульнае школьнае юнацтва.
Менавіта ў першы лютаўскі суботні вечар Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа гасцінна расчыніла дзверы для сваіх былых вучняў. Як у бацькоўскі дом, штогод злятаюцца ва ўстанову яе выпускнікі, каб зноў і зноў сказаць дзякуй сваім педагогам за незабыўныя ўрокі жыцця. А сярод выпускнікоў школы шмат настаўнікаў, лекараў, інжынераў, юрыстаў, вайскоўцаў, выратавальнікаў, працаўнікоў прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі… Гісторыя школы, яе «залаты фонд» — гэта яе выпускнікі. Родная школа, вечар сустрэчы з выпускнікамі, вечар успамінаў …
Безумоўна, галоўная ўвага на вечары сустрэчы юбілейным выпускам. А такіх было нямала — 40, 35, 30, 20, 15, 10, 5 гадоў пасля заканчэння школы. Прадстаўнікі юбілейных выпускаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі выходзілі на сцэну, дзяліліся ўспамінамі, удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах, атрымлівалі задавальненне і добры настрой ад зносін. Самымі шматлікімі на вечары сустрэчы былі выпускі 1980 (40-гадовы), 1985 (35-гадовы) і 2010 (20-гадовы) гадоў.
Сустрэчы, усмешкі, кветкі, гумар, смех… Вечар сустрэчы з выпускнікамі выклікаў пазітыўныя эмоцыі ва ўсіх прысутных.
Пасля ўрачыстага мерапрыемства былыя навучэнцы з задавальненнем прайшлі па школьных калідорах, зайшлі ў свае класы, пасядзелі за партамі, пагутарылі з класнымі кіраўнікамі.
Багацце пачуццяў у кагосьці выклікала радасць, у кагосьці слёзы. Галоўнае — абыякавых не было, бо школа для многіх стала стартавай пляцоўкай у сур’ёзнае самастойнае жыццё.
Жанна Будзевіч
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup