Як працуюць галіны эканомікі Дзятлаўшчыны: раён у лічбах і фактах

Галоўнае Свежыя навіны Улада

Са справаздачамі пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўскага раёна ў 2019 годдзе перад жыхарамі Дзятлаўшчыны выступілі прадстаўнікі раённай улады.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік у Гезгалаўскай сярэдняй школе сустрэўся з педагагічным калектывам і жыхарамі аграгарадка, яго намеснік Ігар Кухарэвіч – з калектывам Дзятлаўскай ЦРБ.

Было адзначана, што ў раёне дасягнуты пэўныя вынікі ў розных накірунках работы. За студзень-лістапад 2019 года ў сельскай гаспадарцы выраблена прадукцыі на 75,6 мільёна рублёў, тэмп росту – 113,5 % да аналагічнага перыяду 2018 года. Тэмп росту прадукцыі жывёлагадоўлі – 108,2 %, у тым ліку вытворчасць малака – 101,4 %. Кармоў з траў у пераліку на кармавыя адзінкі нарыхтавана 51 948 тон, што ў разліку на адну галаву жывёлы – 20,8 цэнтнера кармавых адзінак.

Прамысловымі прадпрыемствамі за студзень-лістапад 2019 года выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на 133,1 мільёна рублёў – 125,9 % да аналагічнага перыяду 2018 года. У прамысловы сектар уваходзяць 11 прадпрыемстваў, найбольшую ўдзельную вагу маюць Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” (33,8 %), ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” (20,5 %), ТАА “Ізакам пласт” (16,8 %) , ААТ “Дзятлаўскі лікёрагарэлачны завод “Алгонь” (11,9 %).

Па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці экспарт тавараў склаў 28,2 мільёна долараў ЗША, ці 119,4 % да аналагічнага перыяду 2018 года. Прадукцыя экспартавалася ў Расійскую Федэрацыю, Латвію, Літву, Азербайджан, Казахстан, Кітай, іншыя краіны. Экспарт ажыццяўлялі 15 арганізацый, найбольшая ўдзельная вага ў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, доля якога 69,7 % экспарту раёна.

Экспарт паслуг на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”. Ён склаў 7119,1 тысячы долараў ЗША, ці 100,6 %. Аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі – 62,4 мільёна рублёў або 100,8 %. Аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі прадпрыемстваў будаўнічага комплексу, – 9729 тысяч рублёў або, 108,6 %. Тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ – 4640 тысяч рублёў, або 59,4 %. Індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 1130 квадратных метраў жылля.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў галінах эканомікі раёна за студзень-лістапад 2019 года складала 781,2 рубля, у тым ліку за лістапад – 832,9 рубля.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг – 252,5 мільёна рублёў. За студзень-лістапад 2019 года ў цэлым па раёне атрымана 20,5 мільёна рублёў чыстага прыбытку.

Узровень беспрацоўя на 1 снежня 2019 года быў 0,3 % ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Зарэгістраваны шэсць малых прадпрыемстваў, 72 індывідуальныя прадпрымальнікі, на новыя ўтвораныя працоўныя месцы працаўладкаваны 52 чалавекі.

На 1 студзеня 2020 года ў Дзятлаўскім раёне налічваецца 147 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і 432 індывідуальныя прадпрымальнікі.

Ірына СТЫРНІК

Фота Ірына СТЫРНІК, Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: